
Старт навучальнага праекта "Запусці сэрца"
Мэта праекта - масавае навучанне насельніцтва навыкам аказання першай дапамогі
15.01.2024
У дзяржаўнай установе "Рэспубліканскі клінічны медыцынскі цэнтр" Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь сумесна з грамадскім аб'яднаннем "Беларускае таварыства сімуляцыйнага навучання ў медыцыне", Міністэрствамі аховы здароўя і адукацыі пачата рэалізацыя Навучальнага праекта "Запусці сэрца."
Мэта праекта – масавае навучанне насельніцтва навыкам аказання першай дапамогі пры спыненні сэрца пад лозунгам «Вучым ратаваць жыццё!».
13 студзеня 2024 года адукацыйны сімуляцыйны цэнтр РКМЦ наведалі дырэктар Анісімава Ю.І. і 8 навучэнцаў ДУА "Гродзенская гарадская гімназія ім А.І.Дубко". Навучэнцы пазнаёміліся з патэнцыялам сімуляцыйнага навучання медыцынскіх работнікаў.
Таксама хлопцы i дзяўчаты змаглі адпрацаваць першую дапамогу пры непраходнасці дыхальных шляхоў і алгарытм сардэчна-лёгачнай рэанімацыі на сімулятарах са зваротнай сувяззю высокай ступені рэалістычнасці.
У праекце прымуць удзел навучэнцы старэйшых класаў сярэдніх школ і гімназій з усіх рэгіёнаў. Плануецца правядзенне масавага тэматычнага флэшмобу.