"Сучасная медыцына ў рэгіёны"
"Сучасная медыцына ў рэгіёны"
Навіны адукацыйнага праекта
20.07.2022

Юрый Валер'евіч Слабадзін, намеснік галоўнага ўрача па хірургіі, кандыдат медыцынскіх навук, першы беларускі хірург, які зрабіў аперацыю па перасадцы печані, правёў практыка-арыентаванае навучанне ўрачоў і медыцынскага персаналу ў Лідзе.

Яго вынік - тры паспяховыя аперацыі пацыентам раённай бальніцы і практыка лідскіх урачоў па ўкараненні ў сістэму дыягностыкі, лячэння і хірургіі новых метадаў выкарыстання сучаснага медыцынскага абсталявання.

Гэта другі этап праекта "Сучасная медыцына ў рэгіёны". На першым этапе ўрачы з рэгіёнаў атрымлівалі веды ў Рэспубліканскім клінічным медыцынскім цэнтры. Для іх быў арганізаваны тыднёвы адукацыйны курс.

Па матэрыялах Ліда TV

Яндекс.Метрика