Утоеныя рызыкі для здароўя
Утоеныя рызыкі для здароўя
Што пакажа лабараторная дыягностыка?
07.02.2025

Сардэчна-сасудзістыя захворванні - галоўная пагроза для здароўя, і часта яны даюць аб сабе ведаць занадта позна.

Па дадзеных СААЗ, хваробы сэрца і сасудаў застаюцца вядучай прычынай смяротнасці ў свеце. Часта яны выяўляюцца, калі медыцынская дапамога ўжо неабходна, таму іх ранняя дыягностыка - найважнейшая задача сучаснай медыцыны..

Чэк-ап сэрца і сасудаў - гэта не толькі ЭКГ і УГД. Сучасныя лабараторныя тэсты здольныя выявіць схаваныя рызыкі інфаркту і інсульту задоўга да з'яўлення сімптомаў!

У нашым медыцынскім цэнтры даступны спецыялізаваныя лабараторныя профілі, якія дапамагаюць ацаніць верагоднасць развіцця сардэчна-сасудзістых захворванняў і прыняць меры да таго, як хвароба праявіць сябе.

«Кардыярызыка» – выяўляе скрытыя праблемы сэрца і сасудаў.

пост бренд (17).png

"Рызыка інсульту" - дапаможа ацаніць фактары, якія могуць прывесці да інсульту.

пост бренд (18).png

"Артэрыяльная гіпертэнзія" - дапаможа знайсці прычыну падвышанага ціску і прадухіліць ўскладненні.

пост бренд (19).png

Адзін аналіз - і вы дакладна ведаеце, ці ў парадку ваша сэрца!

Як зрабіць лабараторнае даследаванне ў РКМЦ?

Матэрыял для даследаванняў прымаецца ў планавым рэжыме:

Пн-Пт з 7:30 да 11:00, без запісу
Сб з 9:00 да 11:00 (у суботу прыём аналізаў ажыццяўляецца па папярэднім запісе праз Кантакт-цэнтр).
Вынікі даследаванняў даступныя для ўрача і пацыента з 15:00 у той жа дзень.

Яндекс.Метрика