
Семінар праходзіў у анлайн і афлайн фарматах. У зале прысутнічала 86 спецыялістаў, глядзелі семінар анлайн 285 гледачоў.
З дакладамі выступілі вядучыя спецыялісты Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.
У рамках семінара былі абмеркаваны пытанні сучаснай дыягнастычнай і лячэбнай эндаскапіі пры паталогіі панкрэатабіліярнай зоны, пытанні дыягнастычнай і лячэбнай эндасанаграфіі і сімуляцыйнага навучання ў гнуткай эндаскапіі.
Пра вопыт сімуляцыйнага навучання ўрачоў-эндаскапістаў у ДУ "РКМЦ" расказала Маеўская Таццяна Уладзіміраўна, урач-эндаскапіст (загадчык) аддзялення эндаскапіі ДУ "РКМЦ".
Дацэнт кафедры хірургіі ДУА «БелМАПА», к.м.н., галоўны пазаштатны эндаскапіст Міністэрства аховы здароўя Лагодзіч Наталля Анатольеўна распавяла пра магчымасці ўнутрыпрасветнай эндаскапіі параток панкрэатабіліярнай зоны з дапамогай сістэмы SpyGlassTM DS, аб дыягностыцы і лячэнні клас па холангіяскапіі ў жывым фармаце.
Сядун Уладзімір Валянцінавіч, асістэнт кафедры неадкладнай хірургіі ДУ "БелМАПА" падзяліўся са слухачамі вопытам біліярнага стэнціравання РХПГ.
Майстар-клас па дыягнастычнай і лячэбнай эндасанаграфіі (анлайн-трансляцыя з аперацыйнай) правяла д.м.н. Парфенчыкава Алена Уладзіміраўна, загадчыца аддзялення дыягнастычнай эндаскапіі ГБУЗ Маскоўскі клінічны Навуковы Цэнтр ім. А.С. Логінава, г. Масква. Алена Уладзіміраўна таксама выступіла з дакладам «Дыягнастычная і лячэбная эндасанаграфія панкрэатабіліярнай зоны».
По итогам семинара слушатели приобрели новые знания и практические навыки, которые в дальнейшем смогут внедрить и применить непосредственно в своей работе.
Ссылка на запись семинара с онлайн трансляциями из операционной