
31 кастрычніка ў працоўным калектыве ДУ "Рэспубліканскі клінічны медыцынскі цэнтр" Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прайшло абмеркаванне законапраекта аб Усебеларускім народным сходзе, на якім прысутнічалі 74 чалавекі. Для тых хто не змог прысутнічаць была арганізавана анлайн-трансляцыя на YouTube-канале Цэнтра.
З дакладам выступіла Жукоўская Аксана Юр'еўна - старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі.
Аксана Юр'еўна нагадала супрацоўнікам, што ў студзені мы абмяркоўвалі Асноўныя прапанаваныя змяненні і дапаўненні ў Канстытуцыі, адным з такіх дапаўненняў быў пункт: "Надаць Усебеларускаму народнаму сходу канстытуцыйны статус і надаць ВНС істотнымі паўнамоцтвамі. У прыватнасці, у пытаннях вызначэння стратэгічнага курсу развіцця краіны". Распавяла пра ролю УНС у нашым грамадстве, асноўныя змены і заклікала актыўна далучыцца да абмеркавання законапраекта.
Таксама аб законапраекце выказалася Абельская Ірына Сцяпанаўна - галоўны ўрач цэнтра. Ірына Сцяпанаўна падкрэсліла, што фарміраванне сходу на парытэтнай аснове, куды ўваходзяць прадстаўнік грамадзянскай супольнасці ў складзе да 400 чалавек, непасрэдна датычыцца нашага працоўнага калектыву. Заклікала не заставацца ўбаку, азнаямлівацца з інфармацыяй у Інтэрнеце, чытаць СМІ.

"Жаданне і высокая матывацыя заўсёды вітаецца. Не стойце ўбаку, гэта наша жыццё, гэта наша краіна і вельмі важна каб голас кожнага ў каго ёсць пытанні быў абавязкова пачуты" - Абельская Ірына Сцяпанаўна