
Бактэрыя Хелікабактэр пілары перадаецца ад чалавека да чалавека і выклікае запаленне слізістай абалонкі страўніка, што прыводзіць да ўзмацнення выпрацоўкі салянай кіслаты. Гэта можа выклікаць з'яўленне эрозій і язвы, а таксама з'яўленне на фоне хранічнага запалення атрафіі з рызыкай далейшага фарміравання рака страўнікаа.
Асноўнымі напрамкамі прафілактыкі развіцця анкапаталогіі з'яўляюцца найбольш ранняе выяўленне хелікабактэрнай інфекцыі і правядзенне антыхелікабактэрнай (эрадыкацыйнай) тэрапіі.
Вядучым метадам дыягностыкі з'яўляецца 13С-урэазны дыхальны тэст, асноўнай перавагай якога з'яўляецца адсутнасць неабходнасці прымянення эндаскопа, таму што ад пацыента неабходна толькі выдыханае паветра! Адчувальнасць і спецыфічнасць тэсту складае 92-95%.
Даследаванне праводзіцца ў гастраэнтэралагічным кабінеце амбулаторна-кансультатыўнага аддзялення на аналізатары дыхання аўтаматычным HeliFАNplus (ФРГ).
Заключэнне па выніках даследавання выдае ўрач-гастраэнтэролаг вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі Люцікава В. В.
Запіс на даследаванне выконваецца па тэл. Кантакт-цэнтра або на прыёме ўрача-гастраэнтэролага.