
Паважаныя пацыенты!
З 1 красавіка 2022 годана базе ДУ "Рэспубліканскі клінічны медыцынскі цэнтр" можна прайсці скрынінг стану здароўя, які ўключае агляд і кансультацыі спецыялістаў, лабараторную і марфалагічную дыягностыку, ультрагукавую дыягностыку, электракардыяграфію.
Скрынінгавыя праграмы распрацаваны ў асобнасці для мужчын і жанчын:
Скрынінгавая праграма для мужчын:
- Кансультацыя тэрапеўта (пасля ўсіх абследаванняў)
- УГД шчытападобнай залозы
- УГД органаў брушнай паражніны
- Кансультацыя ўролага (пасля лабараторных даследаванняў і УГД)
- ЭКГ
- ААК, ААМ, Біяхімічны аналіз
Скрынінгавая праграма для жанчын:
- Кансультацыя тэрапеўта (пасля ўсіх абследаванняў)
- УГД шчытападобнай залозы
- УГД органаў брушнай паражніны
- Кансультацыя гінеколага (пасля лабараторных даследаванняў і УГД) + паўторны агляд
- УГД органаў малога таза
- Кансультацыя мамолага + УГД малочных залоз
- ЭКГ
- ААК, ААМ, Біяхімічны аналіз
З прэйскурантам на праграмы скрынінга можна азнаёміцца на старонках: для жанчын, для мужчын.
Абследаванне арганізма рэкамендуецца праходзіць раз у год, з мэтай дыягностыкі распаўсюджаных захворванняў, выяўленні ўтоеных парушэнняў, што дазволіць пачаць лячэнне на ранніх стадыях захворвання.
Каб прайсці скрынінгавае абследаванне, неабходна:
- Патэлефанаваць у Кантакт-цэнтр для запісу на скрынінгавае даследаванне
- У рэгістратуры заключыць дамову на аказанне платных паслуг
- Аплаціць кошт у касе РКМЦ або праз АРІП
- Прыйсці ў прызначаны дзень.